Падчас зімовых канікул дзеці з аздараўленчага школьнага лагера з цікавасцю бавяць час у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы. Каб больш ведаць пра свята Ражство Хрыстова ім была прапанавана да чытання кніга беларускай пісьменніцы Алены Масла “Каляды з хроснай”, а потым ўсіх дзяцей запрасілі паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне па гэтай кнізе. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі крыжаванку і ў канцы быў вылучаны самы ўважлівы чытач, якой стала Ірына Чынікайла. Дарэчы, кніга беларускай пісьменніцы зацікавіла дзяцей, таму што чытаць пра чараўніцтва падабаецца ўсім.