СТУДЗЕНЬ
Святлана Чубрык — лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко
У намінацыі “Бібліятэкар года” лаўрэатам прэміі імя А.І. Дубко ў галіне культуры і мастацтва стала Святлана Чубрык, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Навагрудскай раённай бібліятэкі.
ЛЮТЫ
Інфармацыйна-асветніцкі праект “Галоўны закон краіны – гарантыя стабільнасці грамадства”
Прававыя студыі працавалі ў Навагрудскай раённай бібліятэцы для школьнікаў і студэнтаў
У ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” ладзіліся інтэлектуальныя, забаўляльныя, літаратурныя мерапрыемствы прысвечаныя беларускай мове.
САКАВІК
Запрасіла навагрудчан на бібліяінтэрактыўную пляцоўку «Как на масленной неделе». Патрэніраваць свой розум і лагічнае мысленне можна было ў гульні-настолцы “Масленічнае судоку”. Дзецям асабліва палюбілася гульня “Апошнія гонкі снегавікоў”. На бібліятэчнай пляцоўцы было весела, цікава і смачна!
КРАСАВІК
Святочныя праграмы Тыдня дзіцячай кнігі запрашалі далучыцца да чытання, знаёмілі з навінкамі літаратуры, прапанавалі добра правесці час ў бібліятэцы.
МАЙ
Літаратурна-патрыятычныя сустрэчы
Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне жыве ў кожнага беларуса ў сэрдцы. На мерапрыемствах якія праходзяць у бібліятэках гаворыцца аб неўміручым подзвігу, аб трагічных падзеях, генацыдзе беларускага народа і аб Вялікай Перамозе над фашыстскімі захопнікамі.
ЧЭРВЕНЬ
У Навагрудку праводзіцца інтэрактыўная праграма “Падарожжа з Навагрудскай гаражанкай”, ствараюцца цікавыя жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя вобразы для кожнага падарожніка. Папулярнасцю карыстаецца бібліятэчнае Рэтра-фотаатэлье.
ЛІПЕНЬ
Лета – вясёлая пара. Але не забываем пра кнігу і чытанне.
ЖНІВЕНЬ
Весела, цікава, пазнавальна ў нашым Бібліякафэ дарослыя і дзеці бавілі вольны час за настольнымі гульнямі, гістарычнымі пазламі, асаблівай папулярнасцю карысталася настольная гульня-навінка “Сырны батл” і інтэлектульная гульня “Апетытнае судоку” з кулінарнай тэматыкай.
ВЕРАСЕНЬ
Дзень бібліятэк “Літаратурная геаграфія”
15 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшлі бібліяпрыцемкі з інтэрактыўнай праграмай “Літаратурная геаграфія”. Разам з БібліяГідам наведвальнікі нашай бібліятэкі здзейснілі цікавае і захапляльнае падарожжа па бібліятэчным кантыненце. Былі наведаныя дзівосныя “Кніжныя астравы”, дзе бібліятурысты пазнаёміліся з пісьменнікамі з розных краін свету.
17 верасня наша краіна адзначыла дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. З гэтай нагоды ў бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай святочнай даты.
КАСТРЫЧНІК
27 кастрычніка для ўдзельнікаў калегіі міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, жыхароў і гасцей горада ля Навагрудскай раённай бібліятэкі дзейнічала адкрытая экспазіцыя міні-музея міні-макетаў з фотазонай. А Навагрудская гараджанка запрасіла ў падарожжа па гораду Н…
30-год адраджэння Навагрудскай епархіі
28 кастрычніка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбыўся сумесны круглы стол Навагрудскага благачыння і раённай бібліятэкі «Уздзеянне друкаванага слова на чалавека», прысвечаны 30-годдзю адраджэння Навагрудскай епархіі.
ЛІСТАПАД
Бібліятэкары распавялі пра жыццёвы і творчы шлях майстра мастацкага слова, пазнаёмілі прысутных з навагрудскімі старонкамі жыцця Коласа. Гучалі вершы пра Радзіму, беларускую мову, этна-загадкі па коласаўскай “Новай зямлі.
СНЕЖАНЬ
15 снежня Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у святочным адкрыцці калядных і навагодніх мерапрыемстваў – тэатралізаваным шэсці Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў. Бібліятэку прадстаўлялі бібліятэчны Дзед Мароз, Снягурачка, Завіруха і Гаспадыня Зіма.