24 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла вечар-партрэт “Уладзімір Высоцкі. Паміж словам і славай”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння вядомага паэта, акцёра і барда. Прэзентацыя-прысвячэнне расказала пра жыццёвы і творчы лёс юбіляра. На кніжнай экспазіцыі “Высоцкий. Жизнь в звуке” былі прадстаўленыя паэтычныя зборнікі, біяграфічныя кнігі і шматлікія публікацыі. Кніжную калекцыю дапоўніла экспазіцыя работ даследчыка творчасці Высоцкага Сяргея Акуліча з Мінска, які таксама прыняў удзел у мерапрыемстве. Разам з юнакамі і дзяўчатамі бібліятэкары зачытвалі ўрыўкі з твораў У. Высоцкага, адгадвалі факт-крыжаванку “Цікавыя падрабязнасці пра легендарнага Высоцкага”, а таксама даведаліся пра навагрудскія старонкі жыцця і творчасці Уладзіміра Сямёнавіча.