2 чэрвеня ў рэтра-падарожжа з Навагрудскай гараджанкай адправіліся ўдзельнікі дэлегацыі са Светлагорскай гарадской акругі Калінінградскай вобласці, якія з візітам наведалі Навагрудчыну. Падчас агляднай экскурсіі гасцей віталі персанажы-гараджане пачатку 20 стагоддзя, госці наведалі міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”, сфатаграфаваліся ў Рэтра-фотаатэлье і атрымалі імгненнае фота на памяць.