/ 12 января, 2023

10 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа ў творчую студыю “Зімовы настрой Віктара Залаціліна” ў міні-галерэю “Імгненне”, дзе зараз экспануюцца зімовыя пейзажы мастака. Работы Віктара Залаціліна асаблівыя, яны напоўнены любоўю да малой радзімы – вёскі Купіск. Віктар Залацілін – мастак, які ў сваіх працах паказвае навакольныя пейзажы і ўслаўляе тым самым Прынёманскі край і родную Навагрудчыну. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з выставай і біяграфічнымі старонкамі Віктара Мікалаевіча, выканалі творчае заданне “12 месяцаў”, дзе камандна адгадвалі, хто які месяц намаляваў, а за правільныя адказы атрымлівалі бонусы-сняжынкі. Бібліятэкары таксама расказалі ўдзельнікам студыі, што цікавага можна прачытаць на старонках часопіса “Мастацтва”, а напрыканцы ўсе напісалі самыя лепшыя пажаданні на маленькіх папяровых сэрцах на наступіўшы 2023 год.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий