Творчая майстэрня “У Рыты ў бібліятэцы” Ацмінаўскай сельскай бібліятэкі, якая працуе па серадах і пятніцах, працягвае сваю работу. У чарговы раз дзеці сабраліся ў сценах бібліятэкі каб заняць свой вольны час. Бібліятэкар прапанавала ім заняцца маляваннем і лепкай. А як сапраўдны бібліятэкар Рыта Уладзіміраўна пасля занятку пазнаёміла дзяцей з цікавымі кнігамі па тэме. Такія заняткі – гэта цудоўны сродак развіцця творчасці, разумовых здольнасцяў, эстэтычнага густу і, вядома, гэта добры сродак далучэння дзіцяці да чытання.