У Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылося адкрыццё тэматычнага музейнага пакою, прысвечанага гісторыі Навагрудка і Навагрудчыны. Экспазіцыя міні-макетаў «Страчаная спадчына», старыя фотаздымкі горада, выстава жывапісу мастака Яўгена Даўлюда знаёмяць нас са слаўным мінулым нашага краю. Чакаем усіх хто цікавіцца гісторыяй роднага горада, нашай Беларусі, а значыць і сваёй гісторыяй таксама.
📌За даведкамі наконт экскурсій можна звяртацца па тэлефонах 2-24-58, 2-42-27. Будзем рады вам заўсёды.