/ 20 сентября, 2021

17 верасня ў Дзень народнага адзінства ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылося ўрачыстае закрыццё літаратурна-патрыятычнага марафону “30 кніг пра Беларусь”. На працягу жніўня і ў верасні ў мерапрыемствах літаратурна-патрыятычнага марафону прынялі ўдзел навучэнцы школ і каледжаў Навагрудка. Такая колькасць кніг была абрана не выпадковая, 19 верасня 2021 года спаўняецца 30 гадоў афіцыйнай назве нашай дзяржавы – Рэспубліка Беларусь. Падчас урачыстасці былі прадстаўлены выданні пра гісторыю, культуру, прыроду нашай краіны, а таксама былі аб’яўленыя самыя папулярныя кнігі па версіі чытачоў Навагрудка. Святочнае мерапрыемства прайшло з удзелам беларускіх пісьменнікаў – намесніка старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыя Мікалаевіча Радзівончыка і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Пятровіча Іваноўскага. Дзмітрый Мікалаевіч і Мікалай Пятровіч прачыталі свае вершы, прысвечаныя Беларусі і  адзінству. З усмешкамі прысутныя паслухалі і гумарыстычныя творы аўтараў. Паразважалі наконт культурнай кампетэнцыі сучасных  чытачоў. Гучалі шчырыя словы віншаванняў з новым дзяржаўным святам. Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная экспазіцыя “Пісьменнікі і кнігі яднаюць нас”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий