15 снежня Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у святочным адкрыцці калядных і навагодніх мерапрыемстваў – тэатралізаваным шэсці Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў. Бібліятэку прадстаўлялі бібліятэчны Дзед Мароз, Снягурачка, Завіруха і Гаспадыня Зіма. Прысутным на свяце было прапанавана расказаць навагодні верш, казку і атрымаць прыз ад бібліятэчнага Дзеда Мароза.