/ 1 июня, 2023

1 чэрвеня Уселюбская сельская бібліятэка запрасіла дзяцей з летняга школьнага лагера на конкурсна-гульнёвую праграму пад назвай «Свята дзяцінства», якая прайшла на свежым паветры. Праграма была цікавай і захапляльнай. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у рухомых гульнях, малявалі на асфальце, спявалі, адгадвалі загадкі. А, напрыканцы, бібліятэкар запрасіла наведваць бібліятэку і ў іншыя дні, там для іх падрыхтавана шмат цікавых мерапрыемстваў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий