Мини-музей мини-макетов “Утраченное наследие”

Дорогие гости и жители Новогрудка. Приглашаем вас посетить мини-музей «Утраченное наследие». Вашему вниманию представлены макеты узкоколейной железной дороги Новоельня-Любча, Дворец Хрептовича в Щорсах. Вы увидите площадь Новогрудка начала прошлого века. Сотрудники библиотеки проведут увлекательное путешествие по Рыночной площади. Они расскажут и покажут на макетах, где были банки, гостиницы, торговые галереи, магазины, еврейский район Рацело. Услышите интересные истории из жизни жителей Новогрудка тех времен. Наш адрес: Новогрудок, ул. 1 Мая, 1.

 Міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”

Дарагія госці і жыхары Навагрудка. Запрашаем вас наведаць міні-музей “Страчаная спадчына”. Вашай увазе прадстаўлены макеты вузкакалейнай чыгункі Наваельня-Любча, Палац Храптовіча ў Шчорсах. Вы ўбачыце плошчу Навагрудка пачатку мінулага стагоддзя. Супрацоўнікі бібліятэкі правядуць захапляльнае падарожжа па Рынкавай плошчы. Яны раскажуць і пакажуць на макетах, дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя галерэі, крамы, яўрэйскі раён Рацело. Пачуеце цікавыя гісторыі з жыцця жыхароў Навагрудка тых часоў. Наш адрас: Навагрудак, вул. 1 Мая, 1.

ГРАФІК РАБОТЫ

міні-музея “СТРАЧАНАЯ СПАДЧЫНА”

9:00 -18:00

абед 13:00- 14:00

 

Цэны на паслугі:

экскурсія па бібліятэчнай экспазіцыі “Страчаная спадчына”

– дзіцячы білет – 50 кап

– дарослы білет – 1 руб.

 

Неабходную інфармацыю вы можаце атрымаць

па тэлефонах:

+3751597 6-64-80

+3751597 6-67-89

+ 3751597 6-67-19

 

 

Фотагалерэя

ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” ў сваёй рабоце робіць акцэнт на краязнаўстве, вядзецца пошукавая і выдавецкая дзейнасць. За шмат гадоў сабраны ўнікальны краязнаўчы матэрыял – успаміны землякоў, вершы мясцовых паэтаў, фотаздымкі гістарычных помнікаў. Распрацавана інтэрактыўная карта з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Навагрудчыны.

У 2016 годзе бібліятэкары вырашылі аднавіць страчанае і напомніць пра забытае, і ў бібліятэцы стартаваў праект “Страчаная спадчына”. На аснове фатаграфічнага краязнаўчага матэрыяла, дзякуючы ўменню мастака Анатоля Іванавіча Бандзюкевіча з’явіліся макеты партызанскай зямлянкі ў в. Чарэшля, палацава-паркавага комплексу, уласнасцi Храптовічаў у в. Шчорсы, чыгуначны вузел “Навагрудак” са стылізаванай мапай, а ў 2017 годзе навагрудчане  змаглі ўбачыць Рынкавую (галоўную) плошчу.

Юным наведвальнікам міні-музея “Страчаная спадчына” прапануецца паспрабаваць сябе ў канструктарскай справе. Праслухаўшы цікавую экскурсію па экспазіцыі, можна сабраць свой папяровы домік і прыдумаць цікавую гісторыю пра яго жыхароў і гандляроў. Пасля можна падзяліцца сваімі ўражаннямі ад экскурсіі. Папяровы домік можна забраць з сабою.

 

Малодшым школьнікам “Страчаная спадчына” дае магчымасць праявіць сябе ў творчай майстэрні. З каляровай паперы яны могуць майстраваць вельмі прыгожую 3D карціну “Мой Навагрудак”.

Рэтра-фотасесія. Рэканструкцыі моды той пары.

Сукенкі, спадніцы, шкарпеткі, шляпкі і берэткі, цікавыя радікюлі – ва ўсём гэтым мадэлі выглядаюць натуральна і каларытна на фоне старых пабудоў, замкавых сцен, міні-макетаў.


Падчас экскурсіі госці бібліятэкі атрымліваюць новыя веды пра Навагрудак пачатку ХХ стагоддзя. Гісторыя горада той пары падаецца даходліва. Робіцца акцэнт на шматнацыянальны i шматканфесіянальны склад насельніцтва, a галоўнае, на добрасуседскія адносіны гараджан. Прасочваецца лёс асобных архітэктурных аб’ектаў, расказваецца пра цікавыя дэталі з жыцця Навагрудка.

HАВАГРУДАК 
Вялікі Рынак
(Гандлёвая плошча)

“Ёсць у гэтым правінцыяльным гарадку з гандлёвымі радамі пасярод цэнтральнага пляца, абнесенымі нязвыкла пузатымі калонамі, прыціснутымі цяжкім дахам, штосьці для гандлярства нязвыкла – адмысловае, самабытнае. Жыццёвая прыземленая паважнасць горада, як ні дзіўна, цалкам дапасуецца да фантастычнай паэтычнасці развалінаў старога замка.

Горад невысокі, але яго маляўніча раскіданыя дамкі маюць сваю самавітасць, яны утульныя і гасцінныя. (…) Усе вуліцы выкладзены круглястым брукам, па якім весела і па-заліхвацкі падскокваюць вазы і брычкі…” – з успамінаў Вольгі Аляксандраўны Храптовіч-Буцянёвай (Злом. Мінск, 2011)