/ 8 июня, 2023

7 чэрвеня бібліятэкары бібліятэчнага пункта завіталі ў гімназію №1 Навагрудка. Дзеткам, якія адпачываюць у школьным лагеры, была прапанавана гульнёвая праграма “Канікулы – гэта весела”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем удзельнічалі ў рухомых гульнях, якія садзейнічаюць правільнаму фізічнаму развіццю,  развіццю сілы, спрытнасці, назіральнасці, кемлівасці, вытрымцы і хуткасці. Дзяцей чакалі таксама літаратурныя пытанні,  загадкі і маляванкі. Было па-спартыўнаму весела і бадзёра!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий