/ 19 мая, 2023

18 мая ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў прававы эрудыт «Сямейнае права». Вучні 9 класаў СШ №3 у ходзе мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення сямейнага права, даведаліся якія асноўныя аспекты сямейнага жыцця рэгулююцца законамі, пра ўмовы ўступлення ў шлюб, асабістыя і маёмасныя правы і абавязкі мужа і жонкі. Навучэнцам было прапанавана даць прававую ацэнку розным жыццёвым сітуацыям, аналізуючы і ацэньваючы рэальныя сітуацыі. Цікавымі атрымаліся адказы  прысутных на пытанні  «А ведаеце вы, што…?». Да мерапрыемства была арганізавана тэматычныя выстава “Сям’я ў сучасным свеце”.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий