/ 12 мая, 2023

12 мая бібліятэка Да дня Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна  Рэспублікі Беларусь запрасіла ў прававую студыю вучняў 10 класаў СШ №1 г. Навагрудка. З мэтай фарміравання ў дзяцей пачуцця патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, выхавання гонару за краіну бібліятэкары праінфармавалі аб абноўленым законе: унесены эталонная выява сцяга і новыя каляровыя версіі герба. Успомнілі гісторыю стварэння беларускай сімволікі, нагадалі які сэнс закладзены ў выяву герба і якія адвечныя каштоўнасці замацаваны ў кожным слове гімна Рэспублікі Беларусь. Цікавымі атрымаліся адказы на пытанні віктарыны «Сімвалы беларускай зямлі». Да мерапрыемства была арганізавана тэматычныя выстава “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”. На выставе была прадстаўлена літаратура прысвечаная роднай Беларусі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий