У 2023 годзе Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка сумесна з Любчанскай сярэдняй школай пачала працаваць па праекце “Адчуй радасць чытання”. 24 студзеня прайшло першае мерапрыемства. Гульня-віктарына “В поход за золотым ключиком“ была прымеркавана да 140-годдзя А.Талстога. За званне быць лепшымі змагаліся дзве каманды — “Почемучкины“ і “Читалкины“. Хто з’яўляецца галоўным героем казкі юныя чытачы адказалі адгадаўшы загадку. Прозвішча аўтара ўсімі любімай казкі дзеці складалі з рассыпаных літар. Нікому ў гэты дзень не давялося сумаваць. Дзеці прынялі ўдзел у розных турах: “Ці ведаеш ты казку”, “Хто гэта?”, “Вясёлы партрэт Бураціна”, выконвалі цікавыя заданні. У туры “Чароўны куфэрак” дзеці ўспаміналі каму належаць прадметы, якія бібліятэкар даставала з куфэрка. А гэта быў залаты ключык, палена, азбука, каўпак. Прысутным настолькі спадабалася мерапрыемства, што многія з іх вырашылі яшчэ раз перачытаць казку, таму што яна вучыць не сумаваць, сябраваць і верыць у лепшае.