8 чэрвеня каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі ў межах абласнога праекта “Военная агитбригада: фронтовой экспресс” з Франтавым лекторыем наведала вёскі Баярская, Пабрэззе, Сланева, Ст. Нягневічы, Падкасоўе і Мілушава. Падчас лекторыя гучала тэма генацыду беларускага народу, узгадвалі пра трагічныя абставіны гібелі жыхароў вёскі Хатынь, што шматгалосым рэхам адгукаецца ў лёсе тысяч іншых спаленых беларускіх вёсак, пра спаленыя вёскі Навагрудчыны, пра навагрудскае гета і яго гісторыю. Бібліятэкары расказвалі пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, лёс якіх звязаны з Навагрудчынай, а таксама ўручалі памятныя каляндары.