22 снежня бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі разам з калектывам Харосіцкага СДК правялі для дзяцей Нягневіцкага яслі-сада музычна-віншавальную праграму “Цуды пад Новы год”, якая была арганізавана ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Дзед Мароз і Снягурка разам з дзецьмі вадзілі карагод, спявалі навагоднія песні, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях. Бібліятэкар падрыхтавала для дзяцей выставу кніг “Навагодні настрой” і чытала дзецям услых кнігу “Беларускі Дзед Мароз”. Дзеці з цікавасцю слухалі пра тое дзе жыве Дзед Мароз, у якім маёнтку, пра самую вялікую ёлку і што знаходзіцца на тэрыторыі яго рэзідэнцыі.