/ 13 января, 2023

Літаратурны вернісаж “Чудеса нового и старого  года” запрасіў на  мерапрыемства навучэнцаў установы адукацыі “Навагрудскі гандлёва-эканамічны каледж”. Чарадзейную атмасферу стварыла  святочнае афармленне экспазіцыі. Яна ўключыла падборку літаратуры навагодняй тэматыкі, таксама шэраг цікавых кніг, часопісаў і альбомаў. Літаратурная гульнёвая праграма дазволіла адчуць навагодні настрой і арганізаваць незабыўнае свята. Заданні былі разлічаны на веданне многіх фактаў з гісторыі свята. Казачныя эпізоды ўдала дапаўняла выкарыстанне прадметных элементаў – гэта былі героі асобных твораў Аляксандра Пушкіна. Адметнасць і непаўторнасць зімовай пары была праслежана з дапамогай мастацкіх альбомаў беларускіх мастакоў. А па радках вершаў беларускіх паэтаў патрэбна было знайсці канкрэтную рэпрадукцыю карціны ці фотаздымка ў кнізе, якая адпавядала б дадзеным вершам. Невялікае падарожжа ў беларускую зіму было здзейснена з дапамогай крыжаванкі, дзе быў выкарыстаны адзін  з вершаў Якуба Коласа. Гасцей свята чакала шмат неверагодных сюрпрызаў  і маленькіх падарункаў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий