/ 16 декабря, 2022

15 снежня бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі запрасілі вучняў 5-го класа гімназіі №1 г.Навагрудка на літаратурна-гульнявую праграму “Падарожжа па зімовых казках”. Бібліятэкары падрыхтавалі цікавыя пытанні і віктарыну па самых вядомых зімовых казках, якія патрэбна было адгадаць. А ў некаторых з казачных персанажаў дзеці нават пераўвасобіліся. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі разам з бібліятэкарам зімовыя вершы.     

А за добрыя веды і акцёрскае майстэрства дзеці атрымалі смачныя ласункі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий