/ 12 мая, 2023

10 і 11 мая бібліятэка з радасцю прымала гасцей з «Навагрудскага дзяржаўнага каледжа» і «Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа» адпаведна ў літаратурна-гістарычнай студыі «Май Вялікай Перамогі».

Бібліятэкары пазнаёмілі студэнтаў з кніжнай экспазіцыяй, прысвечанай 9 мая, расказалі пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны, лёсы якіх былі звязаны з Навагрудчынай.

З дапамогай гульні «Кніга ў кадры — памяць назаўжды» юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з мастацкімі творамі пра вайну і фільмамі, знятымі па сюжэтах гэтых кніг. З асаблівай цікавасцю госці бібліятэкі прымалі ўдзел у складанні «Карцін Вялікай Перамогі».

Завяршыліся сустрэчы мультымедыйнай віктарынай, у якой выбіраючы адзін з чатырох  варыянтаў, навучэнцы ўспомнілі асноўныя падзеі і асобы Вялікай Айчыннай вайны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий