/ 1 июня, 2023

Цікавая  квэст-гульня “Книга, солнце, дружба – вот, что детям нужно!“, прымеркаваная да Дня абароны дзяцей, чакала дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера, якія наведалі Любчанскую гарпасялковую бібліятэку 1 чэрвеня. Два атрады «Следапыт» і «Няўгамон» адправіліся ў падарожжа па станцыях вясёлага і бесклапотнага дзяцінства  Прысутным былі выдадзены маршрутныя лісты. На станцыі “Казачная” неабходна было ўспомніць  другое імя казачных герояў. Дзеці расстаўлялі карцінкі з жывёламі па пэўных групах на станцыі “Заалагічная”. На станцыі “Мая малая радзіма” прысутныя збіралі пазлы Любчанскага замка. Цікава і весела было дзецям на станцыі “Юны мастак”, дзе яны фантазіравалі і малявалі на тэму “Лета – гэта маленькае жыццё”. Увагу дзяцей прыцягнула кніжная выстава  “Лета з кнігай і бібліятэкай”, шмат кніг з якой знайшлі свайго чытача падчас мерапрыемства.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий