Навагрудская раённая бібліятэка працуе над стварэннем экспазіцыі міні-макетаў гістарычных аб’ектаў Навагрудчыны пад назвай “Страчаная спадчына”. Ужо створаны макеты вузкакалейнай чыгункі 1916-1965 гг. «Наваельня-Любча», партызанскай стаянкі 1942-1944 гг. в. Чарэшля, будынка былой бібліятэкі Яўхіма Храптовіча ў в. Шчорсы, палацавага комплексу рода Храптовічаў, рыначнай плошчы Навагрудка пачатку ХХ стагоддзя. Пра кожны аб’ект прапаноўваецца літаратура. Экспазіцыю можна ўбачыць у тэматычным музейным пакоі, які арганізаваны ў бібліятэцы.