Міні-музей міні-макетаў

“Страчаная спадчына”

MyCollagesУ міні-музеі “Страчаная спадчына” увазе наведвальнікаў прадстаўлены макеты плошчы Навагрудка 1921-1939 гадоў, вузкакалейнай чыгункі Наваельня-Любча, палаца Храптовіча ў Шчорсах, а таксама кнігі канца ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў. Супрацоўнікі бібліятэкі правядуць займальнае падарожжа па рынкавай плошчы міжваеннага горада. Яны раскажуць і пакажуць на макетах, дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя рады, крамы. Вы пачуеце цікавыя гісторыі з жыцця жыхароў Навагрудка тых часоў.

І-ІV квартал

 

 

Рэтра-фотаатэлье

У Навагрудскай раённай бібліятэцы працуе “Рэтра-фотаатэлье”. Праект рэалізаваны, дзякуючы атрыманаму гранту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Завітаўшы ў рэтра-фотаатэлье, кожны жадаючы можа прымераць на сябе вобразы навагрудчан пачатку ХХ ст. Прыгожыя сукенкі, форма гімназісткі, капялюшы і вееры, пацеркі і парасоны – усё гэта гарманіруе са своеасаблівым інтэр’ерам. Тут жа ў фотастудыі, стылізаванай пад даўніну, пераапрануўшыся, можна сфатаграфавацца і імгненна атрымаць фотаздымкі.

І-IV квартал

Тыдзень дзіцячай кнігі

Тыдзень

Падчас вясновых канікул ва ўсіх бібліятэках  ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” пройдзе Тыдзень дзіцячай кнігі. Гэта агульнае свята кнігі і чытання. Мерапрыемствы кожнага святочнага дня, аб’яднаныя пэўнай тэмай.

І квартал

ЛіТэатр “Церамок”

wthtv

Пры Навагрудскай раённай бібліятэцы створаны і працуе літаратурны тэатр “Церамок”, які знаёміць гледачоў з народнымі казкамі. У планах на год падрыхтаваць новыя спектаклі: “Страшный Пых” і “Волк, лиса и весенние чудеса”

І-IV квартал

Міні-галерэя “Імгненне”

ІмгненнеСтворана і працуе пры Навагрудскай раённай бібліятэцы. Запрашае на выставы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нш.

І-ІV квартал

Інфармацыйна-краязнаўчы тур

Праз бібліятэку да дабра і светуНовый рисунок (1)

Традыцыйна бібліятэка арганізуе мерапрыемствы, задача якіх дапамагчы чытачам разабрацца ў кніжным сусвеце і знайсці сваю літаратуру – цікавую і захапляльную. У гэтым годзе мерапрыемствы Тура прысвечаны Году народнага адзінства.

ІІ квартал

Бібліяпляцоўка

У Каралевы Кнігі

Презентация2Для адпачынку дзяцей будзе наладжана сустрэча з любімымі кнігамі і часопісамі, з роставымі казачнымі Князем і Князёўнай, і не менш захапляльнымі скачкамі на батуце.

ІІ-ІІІ квартал

Бібліяпляцоўка

Летнія Чытальні

Новый рисунок

У гарадскім скверы з чэрвеня і да канца жніўня, кожную сераду і чацвер з 13.00 да 16.00 будзе працаваць Летняя чытальня. Да ўвагі наведвальнікаў будуць прапанаваны новыя газеты і часопісы, маляўнічыя кнігі для дзяцей, прыемная атмасфера. Гараджане атрымаюць магчымасць пачытаць, схаваўшыся ад спёкі ў цені парасонаў. Самым маленькім прапануюцца, інтэлектуальныя і настольныя гульні.

ІІ-ІІІ квартал