7 чэрвеня да 105-годдзя Б.Захадэра ў Любчанскай інтэграваннай гарпасялковай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Стихи. Как много их вокруг”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі наведвальнікі прышкольнага аздараўленчага лагера “Сцежкамі роднага краю”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цудоўным дзіцячым паэтам, пісьменнікам і перакладчыкам. Затым дзеці чыталі па ролях яго вершы пра вожыка, кіта, слана, чарапаху. Пагулялі ў гульню “Знайдзі рыфму”, дзе патрэбна было завяршыць радкі адпаведнымі па сэнсе словамі. Узгадвалі героя па ўрываку з казкі. Таксама дзеці знаходзілі адгадкі на загадкі-“захадэркі”. Яркія, маляўнічыя кнігі прыцягнулі ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак, яны з вялікім задавальненнем бралі іх, разглядалі і дзяліліся сваімі ўражаннямі.