/ 26 января, 2023

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. З нагоды гэтай сумнай даты ў Навагрудскай раённай бібліятэцы для студэнтаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа была  арганізавана гістарычная студыя “Холокост. За гранью понимания”. На спецыяльна падрыхтаванай да мерапрыемства кніжнай экспазіцыі была прадстаўлена вялікая колькасць мастацкіх кніг сусветнай і беларускай літаратуры, дакументальныя крыніцы і рознага кшталту альбомы. Падчас мерапрыемства таксама дэманстраваліся відэаматэрыялы “Міжнародны дзень памяці Халакосту” і “Канцлагер Асвенцым. Нацыстскі лагер смерці”. А далей былі жахлівыя лічбы ахвяр і аповед пра экспазіцыю музея яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку, зразумела, усё гэта сведчыла пра трагедыю Навагрудка яўрэйскага. У праграме таксама відэавіктарына “Памяць пра Халакост”, прысутных яна пазнаёміла з помнікамі генацыду яўрэйскага насельніцтва, якія ёсць у розных краінах свету. Удзельнікам мерапрыемства трэба было вызначыць дакладнае месцазнаходжанне гэтых помнікаў. Галоўным акцэнтам мерапрыемства стаў напамін аб тым, што памяць аб Халакосце неабходна для таго, каб людзі не сталі ахвярамі, катамі і абыякавымі назіральнікамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий