/ 18 мая, 2023

Каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі разам з аддзелам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў межах абласнога праекта “Военная агитбригада: фронтовой экспресс” 17 мая наведалі вёскі Каменка і Навіны.

Падчас “Франтавога лекторыя” жыхары вёсак уважліва і з цікавасцю слухалі аповед  бібліятэкараў пра кнігі, у якіх ідзе гаворка пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. З вялікай радасцю чытачы бібліобуса выбіралі кнігі і часопісы. Акрамя гэтага бібліятэка ўручала віншавальныя календары.

Ну а для весялейшага настрою ўсё гэта суправаджалася песнямі і танцамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий