/ 18 января, 2023

17 студзеня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў экалагічны марафон эрудытаў “Прыгожае побач”. Дзеці разам з бібліятэкарам  адправіліся  ў экалагічнае падарожжа з прыпынкамі на розных станцыях. На станцыі “Загадкіна” яны адгадвалі загадкі пра жывую і нежывую прыроду. Цікава было на станцыі “Пагодкіна”. Тут прысутныя  вялі размову пра прыродных сіноптыкаў, якія прадказваюць надвор’е, адказвалі на пытанні пра жывёл-сіноптыкаў і раслін-сіноптыкаў. Напрыклад,  дзьмухаўцы перад дажджом складваюць свае пушыстыя шары. Мурашкі перад навальніцай закрываюць свае ўваходы ў мурашнік. Дзеці даведаліся шмат цікавага аб з’явах прыроды, насякомых, раслінах і жывёлах – нашых верных сяброў і памочнікаў. Мерапрыемства прайшло весела і з карысцю. Лепшым знаўцам прыроды былі ўручаны прызы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий