Аддзел абслугоўвання і інфармацыі   

 

Чытальная зала

P1000311Разлічана на 16 пасадачных месц.
Да паслуг чытачоў багаты ўніверсальны фонд, у якім шырока прадстаўлены:

• Даведачна-энцыклапедычныя і вучэбныя выданні
• Літаратура па мастацтву
• Фонд краязнаўчай тэматыкі
• Ноты, слайды, грампласцінкі
• Перыядычныя выданні
• Дакументы на электронных носьбітах

Літаратура з фонду чытальнай залы за вызначаную плату выдаецца ў дамашняе карыстанне.

P1000315Абанемент

Ажыццяўляе выдачу дакументаў для карыстання на дом для ўсіх груп наведвальнікаў. Чытачам прапануецца шырокі выбар мастацкай літаратуры і літаратуры па розных галінах ведаў. Камерцыйны фонд абанемента складае звыш 5,0 тысяч экзэмпляраў кніг.

P1000321 Дасканалы  даведачна-бібліяграфічны апарат
Пошук інфармацыі вядзецца праз

• Алфавітны каталог
• Сістэматычны каталог
• Сістэматычную картатэку артыкулаў
• Краязнаўчую картатэку

 

Дзейнічае сацыяльна-інфармацыйны цэнтр

Вядзецца фактаграфічная картатэка
Выдаюцца бягучые спісы літаратуры “Ідэалогія ў Беларусі”, “У дапамогу кіраўнікам органам мясцовай улады” і іншыя бібліяграфічныя дапаможнікі

Бібліобус

Панядзелак, аўторак, чацвер згодна графіка выездаў на месяц бібліобус выязджае па 33 населеных пунктах Навагрудскага раёна. Абслугоўвае у год 700 чытачоў.

  Аддзел камплектавання апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду  

  • Ажыццяўляе бягучае камплектаванне і дакамплектаванне.
  • Праводзіць падпіску на газеты і часопісы.
  • Вядзе індывідуальны і сумарны ўлік новых паступленняў, выключае з уліковых дакументаў спісаныя выданні.
  • Папаўняе электронны каталог.

P1000295

 

  Аддзел бібліятэчнага маркетынгу  

P1000303Здзяйсняе метадычнае кіраўніцтва бібліятэкамі ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»

Аказвае метадычную дапамогу бібліятэкарам ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»

Займаецца вучобай кадраў у ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»

Аналізуе і прагназуе дзейнасць бібліятэк ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»

Рэкламуе бібліятэкі ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»

Валодае багатым фондам метадычных і сцэнарных матэрыялаў (карыстанне на даму платнае)

 

  Аддзел па абслугоўванню дзіцячага чытача  

Аддзел абслугоўвае чытачоў-дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў і кіраўнікоў дзіцячага чытання, а гэта прыкладна 2500 чалавек.
Абслугоўванне вядзецца на абанеменце – для дамашняга чытання і ў чытальнай зале – у межах бібліятэкі. Чытач можа карыстацца ўнутры-сістэмным кнігаабменам.
Кніжны фонд бібліятэкі складае звыш 23000 экз. кніг, часопісаў, газет.

Абанемент

• Кнігі для дашкольнікаў і вучняў 1-4 кл.

• Мастацкая літаратура для вучняў 5-6 кл.

• Творы беларускіх, рускіх, замежных аўтараў для вучняў 7-9 кл.

• Навукова-пазнавальная літаратура

• Літаратура для сямейнага чытання

P1000290

Чытальная зала

Да паслуг чытачоў:

• Даведачная літаратура /энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі/

• Фонд краязнаўчай літаратуры і тэматычныя падборкі /“Гісторыя Навагрудчыны”, “Адам Міцкевіч”/

• Серыйныя выданні: /“Я познаю мир”,”Всё обо всём”, “Сем цудаў Беларусі” і інш./

P1000278