/ 16 декабря, 2022

15 снежня Навагрудская раённная бібліятэка ў межах праекта “Чытанне – шлях да дасканаласці” запрасіла на book-сеанс «Літаратура на экране» навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа. Мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня беларускага кiно, якое святкуецца ў нашай краіне з 1994 года штогод 17 снежня.

Book-сеанс прадставіў самыя вядомыя кнігі айчынных і замежных аўтараў, якія былі экранізаваныя. На паліцах інтэрактыўнай выставы некаторыя з выданняў былі схаваныя ў крафт-папяровыя канверты, а каб даведацца аўтара і назву твора  патрэбна было згуляць у літаратурныя хованкі «Угадай кнігу па эмодзі».

У літаратурнай кіна-гульні «Стоп-кадр» экранізацыю пазнавалі і па самых вядомых сцэнах, і па акцёрах, якія ўвасобілі літаратурных персанажаў.

P.S.Чытайце фільмы, глядзіце кнігі!

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий