27.03 – 02.04.2023

 

27.03 – 02.04 Навагрудская раённая бібліятэка, па папярэдніх заяўках, запрашае дарослых і дзяцей карысна правесці вясновыя дні сумесна з навагрудскай гараджанкай, якая спецыяльна для вас арганізуе цікавы інтэрактыў, распавядзе займальныя гісторыі з жыцця гараджан мінулага стагоддзя, правядзе пазнавальныя віктарыны, а яшчэ і забяспечыць нечаканыя прыемныя сустрэчы.

Тэл. для даведак 8(01597)66789

 

27.03 – 02.04 у міні-галерэі “Імгненне” Навагрудскай раёнай бібліятэкі экспануецца сямейная выстава вышытых карцін “Живая нить традиций” майстрых Марыны Новік і Святланы Кравец. На выставе прадстаўленыя 54 творчыя работы рукадзельніц ў тэхніцы вышыўкі крыжыкам розных сюжэтаў – нацюрморты, прыгожыя пейзажы, кветкі, жывёлы, птушкі, сілуэты, дзіцячыя малюнкі, вышытыя вобразы святых. Выдатныя ўзоры майстрых, з любоўю выбраныя сюжэты нікога не пакінуць абыякавымі. Запрашаем наведаць!

Тэл. для даведак 8(01597)66789

 

27.03 — 02.04.23 – Тыдзень дзіцячай кнігі

 

27 сакавіка ў 11:00 у аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача Навагрудскай раённай бібліятэкі пройдзе шоу-праграма “Поле цудаў”. Мерапрыемства пройдзе ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. У літаратурны каляндар святочнай праграмы будуць уключаны імёны пісьменнікаў-юбіляраў 2023 года: Я. Маўра, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ш. Перо, М. Прышвіна, Ж. Верна, С. Міхалкова і інш. Для прысутных будуць падрыхтаваны пытанні па кнігах-юбілярах 2023 года.

Тэл. для даведак 8(01597)66719

 

27 сакавіка ў 12:00, да Тыдня дзіцячай кнігі, у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы пройдзе пазнавальная гульня ”У свеце дзіцячых пісьменнікаў”. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца дзве каманды, якія пазмагаюцца за званне лепшага знаўцы твораў беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Заданні будуць рознай складанасці і ўсе яны будуць адносіцца да жыцця і творчасці дзіцячых пісьменнікаў.

Тэл. для даведак 8(01597)40801

 

29 сакавіка ў 15:00, у Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы, для чытачоў малодшага ўзросту будзе наладжана падарожжа па кніжных старонках пад назвай “Наша першая кніга”, прысвечанае 430-годдзю з часу выдання першага Буквара – падручніка, па якому да цяперашняга часу навучаюцца грамаце дзеці.

Тэл. для даведак 8(01597)61709

 

29 сакавіка ў 12:00 Кашалеўская сельская бібліятэка запрашае на гульнёвую праграму “Ах, Андерсен, мой сказочник любимый!”, якая пройдзе ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з цікавымі фактамі з біяграфіі вядомага казачніка, успомняць назвы і казачных герояў яго твораў. Прапануецца ўдзел ў віктарыне і прагляд мультфільмаў па матывах казак Андэрсена.

Тэл. для даведак 8(01597)31578

 

29 сакавіка ў 11:00 Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрашае сваіх юных чытачоў прыняць удзел у эрудыт-віктарыне “Цуды на кніжных старонках”. Колькі цікавага можна прачытаць у кнігах, колькі розных цудаў жыве на кніжных старонках! Хто жадае праверыць свае веды, паўдзельнічаць у конкурсах, паспрабаваць сябе ў вобразе кніжнага героя, альбо нават аўтара, запрашаем у бібліятэку!

Тэл. для даведак 8(01597)46447

 

Ацмінаўская сельская бібліятэка запрашае 30 сакавіка ў 12:00 на сустрэчу з казкай “Сказки дедушки Корнея”, прысвечаную 100-годдзю казак Карнея Чукоўскага. Мерапрыемства пройдзе ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Падчас мерапрыемства дзеці здзейсняць цікавае падарожжа, яны зробяць прыпынкі на станцыях “Вакзальная”, дзе будуць павінны назваць як мага больш твораў Чукоўскага, “Загадкіна”, на якой будуць адгадваць загадкі ад Чукоккалы, на станцыі “Рыфмачка”, будуць працягваць словы з казкі, на “Гераічнай”  успамінаць героя казкі, на станцыі “Бюро знаходак” неабходна будзе знайсці згубленыя рэчы, успомніць у якія казкі іх неабходна вярнуць.

Тэл. для даведак 8(01597)40934

 

1 красавіка ў 12:00 ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы адбудзецца літаратурны вернісаж “Все книжки в гости к нам”, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі. Дзеці пазнаёмяцца з навінкамі дзіцячай літаратуры, асобная ўвага будзе звернута  на творы беларускіх пісьменнікаў. Пасля дзецям будзе прапанавана намаляваць любімых літаратурных герояў.

Тэл. для даведак 8(01597)61605

 

1 красавіка ў 16:00 у Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы пройдзе гульня-віктарына “Синицы-озорницы и другие птицы”. Спачатку бібліятэкар раскажа дзецям аб птушках, пазнаёміць з цікавымі фактамі пра іх. Затым удзельнікам мерапрыемства будзе прапанавана паўдзельнічаць ў тэматычных конкурсах і гульнях, адказаць на пытанні віктарыны, успомніць прыказкі, загадкі ў якіх згадваюцца птушкі. Да мерапрыемства будзе арганізавана кніжная выстава “Птушкі – нашы сябры”.

Тэл. для даведак 8(01597)31579