ДУК «НАВАГРУДСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА»
1946
Пастановай Савета Міністраў БССР і ЦК КП(б) Беларусі ад 07.05.1946 года “Аб рабоце масавых бібліятэк” і на падставе рашэння Навагрудскага райвыканкама была адчынена Навагрудская раённая бібліятэка. Бібліятэка знаходзілася ў будынку райвыканкама.
Кніжны фонд: 3100
Колькасць чытачоў: 1080
Першая загадчыца: Цімафеева
1947
Пастановай Савета Міністраў БССР ад 27 ліпеня 1947 года Навагрудскай раённай бібліятэцы было прысвоена імя М Багдановіча.
Новы адрас: вул. Камсамольская, д.13.
1961
Бібліятэка закончыла арганізацыю адкрытага доступу чытачоў да кнігі.
1986
9 кастрычніка быў арганізаваны клуб па інтарэсах “Подзвіг” ваенна-патрыятычнага накірунку. Ён праіснаваў да 1993 года.
1994
З 19 мая пачало сваю дзейнасць аматарскае аб’яднанне Літаратурныя чацвяргі.
2004
Бібліятэка атрымала будынак па адрасу вул. 1 Мая, д.1
2007
З 1 снежня 2007 года створана перасоўная бібліятэка (бібліобус) як структурная адзінка аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ.
2009
Пры раённай бібліятэцы адкрыта міні-галерэя “Імгненне”
2009
Пачалі вандраваць з інфармацыйна-краязнаўчым турам «Праз бібліятэку — да дабра і свету»
2012
Першыя Шчорсаўскія чытанні “Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне: дзяржаўныя i прыватныя кнігазборы”
2013
На пляцоўках горада пачалі працаваць летнія чытальні. Акрамя гэтага па суботах ладзіцца праект “У каралевы кнігі” на плошчы Леніна.
2014
Другія Шчорсаўскія чытанні “Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне: манастырскія і царкоўныя кнігазборы”
2015
1 сакавіка створана дзяржаўная ўстанова культуры «Навагрудская раённая бібліятэка»
2016
Трэція Шчорсаўскія чытанні “Публічныя бібліятэкі на Гродзеншчыне: стан і перспектывы даследавання”
2016
Навагрудская раённая бібліятэка адзначыла 70 гадовы юбілей.
2017
У Навагрудскай раённай бібліятэцы створаны тэматычны музейны пакой, прысвечаны гісторыі Навагрудка і Навагрудчыны з экспазіцыяй міні-макетаў «Страчаная спадчына».
2017
Падзеяй года стала стварэнне пры Навагрудскай раённай бібліятэцы лялечнага ЛіТэатра “Церамок”.
2018
ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” у рамках праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» разам з УК «Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку» рэалізавала мясцовую ініцыятыву “ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в городе Новогрудке”. Партнёрамі з’яўляюцца Навагрудскі філіял унітарнага прадпрыемства «Фільтр» ГА БелТІЗ і Навагрудская раённая арганізацыя ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
2018
Другая прэмія ў намінацыі «За пошукавую і даследчую работу» XХVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
2018
Чацвёртыя Шчорсаўскія чытанніі “Прыватныя кніжныя зборы: гісторыя і сучаснасць”
2018
Навагрудская раённая бібліятэка ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь).
2019
28 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля.
2019
Дыплом II ступені ў намінацыі “Страчаная спадчына Гродзеншчыны».абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой Радзімы”. Навагрудская раённая бібліятэка, прадставiла на конкурсе макет гарадской ратушы, якая існавала ў Навагрудку ý XVII-XVIII ст.
2019
Згодна з рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 чэрвеня 2019г. №491 гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял і гарадская бібліятэка-філіял рэарганізаваны шляхам зліцця ў Наваградскую бібліятэку сямейнага чытання-філіял. Бібліятэка стала працаваць па адрасе вул. Чырвонаармейская, д.1
2020
Праект Навагрудскай раённай бібліятэкі «Рэтра-фотаатэлье» атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2020
8 ліпеня, па вул. Драздовіча пачаў працаваць бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі у адкрытым спартыўным шматфункцыянальным комплексе «Лидер».
2021
У студзені ў раённай бібліятэцы свае дзверы адчыніла рэтра фотаателье
2021
10-11 чэрвеня ў Навагрудку і аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці адбыліся юбілейныя V Шчорсаўскія чытанні.Працавалі дзве секцыі – першая разглядала “Актуальныя пытанні бібліятэчнай справы: стратэгічныя накірункі дзейнасці” (яна засядала у Навагрудскай раённай бібліятэцы), на другой ішла размова пра “Кніжныя помнікі Гродзеншчыны” (працавала ў Доме-музеі Адама Міцкевіча).
2021
Дыплом другой ступені ў намінацыі “За навацыі ў вобласці бібліятэчнай справы” XXIX Рэспубліканскага конкурса «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
2022
Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка адзначана заахвочвальнай грашовай прэміяй у XXX Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».