17 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка зноў ладзіла творчую студыю “Зімовы настрой Віктара Залаціліна” ў міні-галерэі “Імгненне” для навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа. Нашых гасцей чакала знаёмства з біяграфіяй і работамі мастака, падарожжа па віртуальнай галерэі інфармацыйнага рэсурса бібліятэкі “Навагрудак у выяўленчым мастацтве”, тэст “Жывапіс беларускіх мастакоў: карціны і іх аўтары”. З вялікім крэатывам падышлі юнакі і дзяўчаты да выканання творчага задання “12 месяцаў”. Заданне прайшло ў камандах на чале з капітанамі, а кожны з удзельнікаў маляваў адзін з месяцаў. Як заўжды, было пазнавальна, утульна і весела.