24 снежня спаўняецца 224 гады з дня нараджэння геніяльнага паэта Адама Міцкевіча. Жыццё і творчасць яго звязаныя з беларускай зямлёй, з Навагрудчынай.
Навагрудская раённая бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу-партрэт «Тут пачынаўся свет яго душы», дакрануцца да паэтычнага таленту зоркі класічнай літаратуры і даведацца шмат цікавага пра яго.