/ 11 февраля, 2019

10 лютага  адбылася прэзентацыя  першага выпуска  літаратурнага альманаха навагрудскіх літаратараў  “Стольны град”. Зборнік пабачыў свет дзякуючы руплівасці Станіслава Судніка, мясцовай паэткі Святланы Абдулаевай і дапамозе Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманах увайшлі раздзелы “Паэзія”, “Пераклады”, “Проза”, “Крытыка. Літаратуразнаўства”. На ста сямідзесяці старонках змешчаны творы 14 мясцовых аўтараў.

Была разгледжана важкая творчая спадчына  Адама Міцкевіча, Самсона Пярловіча, Уладзіміра Сіўко, Янкі Паддубіцкага, Аркадзя Шынтара, Міколы Сільвановіча.

Кожнага з пісьменнікаў прадставіла адзін з аўтараў зборніка  Святлана Абдулаева. Паэтычныя радкі гучалі з вуснаў таленавітых навагрудчан: Уладзіміра Бармуты, Алеся Гоцкі, Васіля Кузьміча, Марыі Быт, Уладіміра Гайдука, Міхася Зізюка, Святланы Абдулаевай. Хор ветэранаў выканаў песні на словы Самсона Пярловіча. Барыс Адамавіч Шагідзевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі пра С. Пярловіча.   Песні гучалі таксама і ў выкананні  Марыі Даронінай, якая з’яўляецца аўтарам музыкі на словы С.Пярловіча і Святланы Абдулаевай.

Адзначана была творчасць  Зміцера Арцюха, Наталлі Кузьміч. Жадаючыя змаглі набыць альманах.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий