/ 15 марта, 2016

15 сакавіка знакаміты не толькі тым, што гэта Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынятая ў 1994 годзе, але таксама ў гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў. Гэтай даце было прысвечана мерапрыемства ў УА “Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж”, дэвіз якога – «Здаровае харчаванне – выбар сучаснага спажыўца».
Раённая бібліятэка правяла для студэнтаў інтэрактыўны інтэлект-апетыт “Эцюд у зялёных танах”. Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі здаровага харчавання, культурай харчавання, даведаліся аб узаемасувязі эмацыянальнага стану і харчавання, згулялі ў інтэрактыўную віктарыну, выканалі творчае заданне “Літаратурны ўраджай”, пазнаёміліся з тэматычнымі часопіснымі і кніжнымі матэрыяламі.

DSC01382 DSC01363 DSC01360 DSC01396 Рисунок1 DSC01404

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий