Інтэрактыўная пляцоўка  «ЧытайГорад» (у рамках аднайменнага праекта) працягвае сваю работу ў 2017 годзIMG_20170728_123912е. Гэтым летам яна працуе, як звычайна, у чашы Навагрудскага замка кожную пятніцу з 12.00 да 15.00 гадзін.

«ЧытайГорад» – гэта бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка, якая знаёміць жыхароў і гасцей Навагрудка з гісторыяй горада. У гэтых мэтах выкарыстоўваюцца кнігі, рэпрадукцыі, масавыя мерапрыемствы.

Сёлета наведвальнікам гістарычнага месца прапануецца экспрэс-выстава «Навагрудак у люстэрку часу». Дэманструюцца кнігі пра былое і сённяшні час Навагрудка, а таксама матэрыял пра замкі Беларусі і ў прыватнасці пра Навагрудскі замак. Асобны раздзел выставы – карціны Яўгена Даўлюда, тэмай творчасці якога былі архітэктурныя збудаванні роднага горада.

Пляцоўка прыцягвае не толькі мясцовых жыхароў, але ў першую чаргу гасцей горада і, вядома, турыстаў. Дыялогі з бібліятэкарам пра Навагрудак – галоўны інтэрактыўны акцэнт пляцоўкі.

IMG_20170811_141734IMG_20170811_141145IMG_20170721_134704IMG_20170728_143609

 

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *