29aad54f5e3ba388d5cf1384ce7b21db17 мая ў 14.00 Навагрудская раённая бібліятэка запрашае на сустрэчу з гродзенскімі пісьменнікамі. Падчас сустрэчы адбудзецца  прэзентацыя новага шостага нумара  літаратурнага альманаха “Новы замак”. Альманах разнайстайны на літаратурныя жанры, і парадуе ўсіх, хто цікавіцца паэзіяй, прозай, перакладамі, літаратуразнаўствам, эпісталярыем і гумарам.

 З новымі празаічнымі творамі чытачоў пазнаёмяць Віктар Варанец, Аркадзь Ліцьвін, Анатоль Брусевіч, Валянцін Дубатоўка, Віктар Сазонаў, Міхась Зізюк і Леанарда Юргілевіч. З “Сінімі вершамі” (трохрадкоўямі) упершыню ў альманаху выступае гарадзенскі літаратар Уладзімір Хільмановіч. Казкі, якія зацікавяць і дарослых, і юных чытачоў прадстаўляе Альжбета Кеда. Сяргей Чыгрын напісаў успаміны пра Петруся Макаля, Зоську Верас і Рудольфа Пастухова, а таксама публікуе невядомы ліст жонкі Янкі Купалы да Аляксандра Жыткевіча з вёскі Вялікая Кракотка Слонімскага раёна. Да 80-годдзя Дануты Бічэль Анатоль Брусевіч разглядае тры перыяды ў яе творчасці, а да 70-годдзя Юркі Голуба Рычард Бялячыц напісаў артыкул пра яго творчасць “Палёт Голуба”.

Прадстаўлены  ў альманаху і пераклады. Прапанаваны  вершы Ганны Ахматавай, Эн Бронтэ, Мікалая Гумілёва, Адама Міцкевіча  ў перакладах Аліны Паўлоўскай, Галіны Самойла, Святланы Абдулаевай і Анатоля Брусевіча…

Альманах “Новы замак” публікуе і шэраг іншых цікавых і новых літаратурных твораў і даследаванняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *