DSC04337 DSC04340

Шмат цікавых мерапрыемстваў падчас Тыдня дзіцячай кнігі прайшлі ў Харосікай сельскай  бібліятэцы. Кнігіня Наталля запрасіла чытачоў наведаць яе кніжныя ўладанні ў Чытайгорадзе. У сваім чароўным замку яна расказала аб кнігах, казках, вершах, апавяданнях, цікавых і смешных прыгодах, што чакаюць дзяцей на старонках кніг. Запрасіла наведаць бюро літаратурных навінак, расказала аб новых кнігах, якія ёсць у бібліятэцы.

DSC04335 DSC04331

З самых малых гадоў дзіцяці казка ідзе побач з ім.  На казачны конкурс “Падарожжа ў краіну беларускай казкі” “Беларусачка” і “Беларус“ запрасілі аматараў казак розных узростаў. Яны адгадвалі казку па яе пачатку і канцоўцы, да якой казкі падыходзяць прыказкі, разгадалі казачную крыжаванку.

DSC04348 DSC04345

У бібліятэцы працаваў незвычайны “Рэанімацыйны кніжны аддзел”. “Кніжны” хірург, тэрапеўт і анестэзіёлаг рабілі неадкладныя “аперацыі” кнігам.  Падклеілі старонкі, паднавілі пераплёты і вокладкі , кнігі нарадзіліся ў другі раз.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *