/ 11 ноября, 2020

Цікава і з карысцю 11 лістапада, з нагоды Міжнароднага дня энергазберажэння, у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла інтэлектуальная гульня “С уважением к электросбережению”. Дзеці атрымалі інфармацыю пра тое, як выпрацоўваецца энергія, вучыліся эфектыўна, з карысцю яе расходаваць, а таксама дзяліліся сакрэтамі беражлівых адносін да энергіі. Падзяліўшыся на каманды, дзеці адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні па тэмах “Святло”, “Цяпло”, “Вада”. Увазе дзяцей была прапанавана прэзентацыя з карыснымі парадамі “Эканомны спажывец”. Кніжная выстава і бібліяграфічны агляд “С уважением к энергосбережению” прапананавалі кнігі і брашуры аб неабходнасці захавання электраэнергіі і прыродных рэсурсаў, а таксама аб асцярожным стаўленні да навакольнага асяроддзя і крыніц энергіі, аб прымяненні энергаэфектыўных тэхналогій у побыце.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий