/ 26 апреля, 2019

33 гады таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. З нагоды дня памяці і смутку  самай буйной тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва,  супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі выставу-хроніку “Калі б не тая ноч красавіка…”. Акрамя афіцыйных і статыстычных матэрыялаў па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС,  прапануюцца мастацкія творы беларускіх аўтараў пра чарнобыльскую трагедыю. Чарнобыль  –  галоўная тэма рамана I. Шамякіна “Злая зорка”, аповесцей Б. Сачанкі “Родны кут”, А. Федарэнкі “Бляха” і інш. Гэтыя кнігі чытаць нельга без хвалявання: паспешлівая эвакуацыя, асірацелыя хаты, вёскі… 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий