/ 21 сентября, 2020

З 16  па 30 верасня  ў чытальнай зале Навагрудскай раённай біблітэкі дзейнічае выстава-экспазіцыя “Лаўрышаўскае Евангелле – кніжны помнік Беларусі”. На выставе эспануецца факсiмiльнае выданне знакамiтага Лаўрышаўскага Евангелля 13-14 стагоддзя.  На паліцах прадстаўлены матэрыялы пра гісторыю і лёс Евангелля, а энцыклапедычныя і краязнаўчыя даведнікі падрабязна расказываюць нам пра месца, дзе стваралася кніжная святыня – Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. Запрашаем наведаць выставу і дакрануцца да гісторыі.

  Даведка

Унікальны рукапісны помнік ранняга перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага дзякуючы выдавецкаму ўзнаўленню стаў даступны даследчыкам і аматарам спадчыны беларускага Сярэднявечча. Факсімільнае выданне выйшла ў свет у канцы 2018 гадоў ў кіеўскім выдавецтве “Горобець” ва Украіне.

Лаўрышаўскае Евангелле – рукапісны помнік кніжнай культуры ХІІІ-XIV стагоддзяў. Быў створаны для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Навагрудкам, пра што сведчаць укладныя (дароўныя) запісы, якія знаходзяцца ў кнізе. Лаўрышаўскае Евангелле мае асаблівае мастацкае афармленне: ілюстравана мініяцюрамі, пераплёт упрыгожаны каштоўнымі камянямі і фігурнай металічнай пласцінай з выявай святога воіна, магчыма, князя Войшалка.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий