СТУДЗЕНЬ

Анатолий Иванович Бандюкевич — лауреат премии им. А. Дубко

У намінацыі «Мастак года» лаўрэатам прэміі ім. А. Дубко стаў мастак-афарміцель ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» Анатоль Іванавіч Бандзюкевіч.

Дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Міжнароднага Дня памяці ахвяр Халакосту

У раённай бібліятэцы Навагрудка 24 студзеня прайшла дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Міжнароднага Дня памяці ахвяр Халакосту. Удзел у ёй прынялі навучэнцы каледжаў, а таксама супрацоўнікі бібліятэкі.

 

ЛЮТЫ

Мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы.

Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла інтэлектуальны марафон “Мова – душа народа”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.  Бібліятэкары расказалі пра гісторыю свята, прадставілі шэраг цікавых фактаў пра нашу родную мову і парэкамендавалі творы беларускай літаратуры.

 

САКАВІК

 Асветніцкі праект “Вялікія кнігі – вялікія справы”

У Год міру і стварэння значным для Навагрудскай раённай бібліятэкі стаў асветніцкі праект “Вялікія кнігі – Вялікія справы”. Ён уяўляў сабой серыю культурных дыялогаў, мэтай якіх была папулярызацыя дасягненняў Навагрудскага раёна ў спалучэнні з выданнямі сацыяльна-значнай літаратуры Беларусі. Праведзена 9 культурна-асветніцкіх сустрэч, накіраваных на фарміраванне эканамічнага патрыятызму ў сучаснай моладзі, павышэнне зацікаўленасці моладзі ў папулярызацыі прадукцыі сваёй краіны

 

МАЙ

Франтавы лекторый

У маі каманда бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі разам з аддзелам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў межах абласнога праекта “Военная агитбригада: фронтовой экспресс” са спецыяльнай святочнаай праграмай наведвалі вёскі Навагрудскага раёна. Праз кнігу бібліятэкары нагадалі пра каштоўнасць подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гучалі песні прысвечаныя перамозе і людзям, якія змагаліся за мір.

Літаратурна-патрыятычная пляцоўка «Не памеркне летапіс Перамогі»

9 мая Навагрудская раённая бібліятэка прапанавала гараджанам і гасцям Навагрудка літаратурна-патрыятычную пляцоўку «Не памеркне летапіс Перамогі».

 

ЧЭРВЕНЬ

Бібліятэка на “Гарадзенскім ЛітФэсце”

1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у “Гарадзенскім ЛітФэсце”. У парку Жылібера гродзенцаў і гасцей горада Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла на інтэрактыўную пляцоўку “Таямніцы горада Н…”.

 

ЛІПЕНЬ

Святкуем вызваленне Навагрудка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

На свяце «Мы этой памяти верны» да Дня вызвалення Навагрудка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку “Помніць, каб жыць…”. 

 

ЖНІВЕНЬ

Хлеб, сыр, квас і добры настрой

Падчас правядзення гастранамічнага свята “Хлеб, сыр, квас і добры настрой”, Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла гасцей і ўдзельнікаў у БібліяКафэ “Смачная кніга”. Наведвальнікаў сустракалі біблія-афіцыянткі і прапаноўвалі добрыя кнігі на любы густ, рэцэпты прыгатавання сыра, кваса, асвяжальных напіткаў на травах.

 

ВЕРАСЕНЬ

“Давайце жыць кніжна!”

Да Дня бібліятэк Навагрудская раённная бібліятэка ладзіла першы турнір па бібліяінтуіцыі, які атрымаў назву “Давайце жыць кніжна!”. Кніжная муза і Магістр Акадэміі Кніжных навук прапаноўвалі для ўдзельнікаў цікавыя творчыя і інтэлектуальныя заданні .

Літаратурная сустрэча з аўтарам

20 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, двойчы лаўрэатам прэміі імя А.І.Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”  Святланай Кошур.  Аўтар прэзентавала сваю новую кнігу нарысаў “Праз паціну часу”.

Літаратурна-гістарычная праграма “Беларусь – краіна адзінства”

Падчас літаратурна-гістарычнай праграмы, прысвечанай Дню народнага адзінства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь. Былі разгледжаны асноўныя этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці і ключавыя гістарычныя  падзеі.

 

КАСТРЫЧНІК

Диалоги о родительской любви

У бібліятэках ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» у рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшлі мерапрыемствы, на якіх размова ішла пра ўвасабленне вобраза маці і бацькі ў літаратуры і жывапісе, былі прадстаўлены добрыя мастацкія кнігі пра сям’ю, пра мацярынскую і бацькоўскую любоў.

 

ЛІСТАПАД

Жывыя сведчанні Беларусі

10 лістапада ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў дзень гістарычнай кнігі і гістарычнай памяці “Жывыя сведчанні Беларусі”, прысвечаны генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

СНЕЖАНЬ

Літаратурная гасцёўня “Адам Міцкевіч. Ён між намі жыў…”

Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурную гасцёўню “Адам Міцкевіч. Ён між намі жыў…”, прысвечаную 225-годдзю з дня нараджэння геніяльнага паэта, класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча, жыццё і творчасць якога непарыўна звязаныя з Навагрудчынай.