20180409_132024У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы чытачоў пажылога ўзросту запрасілі на велікодныя пасядзелкі «Вялікдзень — вялікае свята». Мерапрыемства пачалося віншаваннем велікоднымі песнямі і вершамі. За кубкам гарбаты прысутныя гутарылі пра традыцыі святкавання Вялікадня, дзяліліся кулінарнымі сакрэтамі падрыхтоўкі велікодных кулічоў. Яны прынялі ўдзел у розных конкурсах: трэба было ўспомніць назву кінафільма па крылатым выразам, адгадаць мелодыю па некалькіх нотах.

Падзяліцца спасылкай:

Добавить комментарий