Першы абласны фестываль “Кніга і час” прайшоў 11 чэрвеня ў Свіслачы. Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную бібліятэчную пляцоўку “Вялікае княства літаратуры”. Кніжную экспазіцыю склалі раздзелы-ваяводствы выставы: “гістарычнае”, “замкавае”, “рыцарскае”, “друкарскае”, “навуковае”, “лірычнае”. Кожнае кніжнае ваяводства ўпрыгожвалі тэматычныя прадметы: рыцарскі меч, макет бібліятэкі Храптовіча і інш. “Творчае ваяводства” прадстаўляла экспазіцыю лялек сваімі рукамі “Кніжны герой”. Гэтае ж ваяводства пазнаёміла з лялькамі-абярэгамі. Пападарожнічаць па Гродзеншчыне і Навагрудчыне можна было ў “Турыстычным ваяводстве”. Сваё веданне літаратурнай Гродзеншчыны можна было праверыць, склаўшы  пазл з выявамі помнікаў пісьменнікам, паэтам, гістарычным асобам, літаратурным персанажам, якія знаходзяцца ў розных гарадах вобласці. За добра выкананае заданне ўдзельнікі атрымлівалі закладкі ручной работы. Навагрудчыну прадставіла карта славутасцяў нашага краю. Экскурсію па ваяводствам Вялікага княства літаратуры праводзіла Князёўна.

P1050230 P1050253 P1050332 P1050300 P1050413 P1050287 P1050319 P1050378 P1050301 IMG_3999 P1050445 P1050359""

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *