/ 6 ноября, 2019

6 лістапада ў Любчанскую інтэграваную гарпасялковую  бібліятэку на гульню-трэнінг “Дзіўны свет прыроды”, былі запрошаны дзеці са школьнага аздараўленчага лагера “Капелька”. У гульні спаборнічалі дзве каманды – “Юныя эколагі” і “Сябры прыроды”. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Лагічны ланцужок”, дзе шукалі лішняе слова з прапанаваных, “Хто ў лесе жыве”, “Жывыя барометры”. Адказвалі на пытанні віктарыны “Лясныя загадкі”. Абедзве  каманды паказалі выдатныя экалагічныя веды.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий