/ 26 октября, 2020

У хмурнае і дажджлівае восеньскае надвор’е дзеці з задавальненнем наведваюць Брольніцкую сельскую бібліятэку. 24 кастрычніка тут прайшла гульнявая праграма “Восеньскі калейдаскоп”. Дзеці з завязанымі вачыма навобмацак адгадвалі якая гародніна схавана ў скрынцы. Восеньскі лістапад раскідаў кляновыя лісце, збіраючы лісце дзеці знаходзілі на іх загадкі на тэму восені і ўраджаю, якія паспяхова разгадвалі. Бібліятэкар разам з дзецьмі чыталі ўслых вершы пра залатую пару года. Упрыгожаннем мерапрыемства стала вясёлая выстава восеньскага ўраджаю.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий