Падчас ІІ абласнога фестывалю кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі” адбылася цэрымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў абласнога конкурса самаробных лялек “Героі кніжных старонак”. Лялька загадчыцы Навагрудскай гарадской бібліятэкі Касцюк Ларысы Львоўны заняла другое месца ў намінацыі “Літаратурныя героі з твораў нацыянальнай культуры”. Аўтарка “Свіцязянкі” (аднайменная балада Адама Міцкевіча) узнагароджана спецыяльным Дыпломам. Ад арганізатараў конкурса яна атрымала каштоўны падарунак.

Віншуем нашу калегу! Жадаем творчага натхнення і новых ідэяў!

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *