/ 22 июня, 2018

Юным наведвальнікам міні-музея «Страчаная спадчына» прапануем папрацаваць канструктарамі. Праслухаўшы цікавую экскурсію па экспазіцыі можна сабраць свой папяровы домік і прыдумаць цікавую гісторыю аб яго жыхарах і гандлярах. А затым запісаць свае ўражанні ад экскурсіі. Папяровы дамок можна забраць з сабою.

Замацаваць веды ад экскурсіі дапаможа гульня “Навагрудак ваяводскі. Павесь шыльду”. Копіі частак міні-музейнай экспазіцыі перанесеныя на магнітную плёнку, а наведвальніку трэба развесіць шыльды (цырульня, аптэка, гатэль, тэатр, школа, друкарня) на будынкі і крамы.

Малодшым школьнікам “Страчаная спадчына” дае магчымасць праявіць сябе ў творчай майстэрні. З каляровай паперы яны могуць змайстраваць вельмі прыгожую 3D карціну “Мой Навагрудак”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий