/ 4 сентября, 2020

4 верасня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка правяла віктарынны кактэйль “Ад Скарыны да нашых дзён”, які быў прымеркаваны Да Дня беларускага пісьменства. За перамогу спаборнічалі дзве каманды: “Літарынка” і “Мовазнаўцы”, якія удзельнічалі ў конкурсах-віктарынах “Пісьмовыя крыніцы”, “Моўная скарбонка”, “Беларускія загадкі”. Самым цікавым быў конкурс “Мы – пісьменнікі”, дзе каманды на працягу пяці хвілін былі павінны напісаць апавяданне з дадзенага ім набора слоў. Дзецям вельмі спадабаўся гэты конкурс, ён паказаў што удзельнікі добра валодаюць беларускай мовай – у іх атрымаліся прыгожыя, мілагучныя міні-апавяданні. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Скарынавай душой узлашчанае слова”, на якой была прадстаўлена літаратура пра  гісторыю беларускай кнігі, пра Францыска Скарыну і іншых асветнікаў зямлі беларускай.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий