/ 31 мая, 2016

24 мая, у дзень памяці святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, работнікі бібліятэк Навагрудка прынялі ўдзел у V Кірыла-Мяфодзіеўскіх дзіцяча-юнацкіх чытаннях, прысвечаных 915-годдзю прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

У праграме чытанняў – інсцэніроўкі, фрагменты фільмаў пра святую, песні пра прападобную Еўфрасінню, а таксама танцавальныя нумары.

Благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук адзначыў актыўную работу Навагрудскай раённай бібліятэкі і Навагрудскай гарадской бібліятэкі за значны ўнёсак бібліятэк у духоўна-маральнае выхаванне маладога пакалення і ўручыў граматы і падарункі.

SDC13535 SDC13578 SDC13564

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий